10.06.2025 г. Гісторыка-асветніцкая гадзіна “Крыніца духоўнасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.06.2025 г. Гісторыка-асветніцкая гадзіна “Крыніца духоўнасці”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра” супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі гісторыка-асветніцкую гадзіну, прысвечаную памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццёвай дарогай Еўфрасінні Полацкай. Прысутныя даведаліся пра яе асветніцкую дзейнасць, пра тое, што яна была першай жанчынай, прылічанай да ліку святых. Таксама было цікава даведацца, як быў выраблены крыж Еўфрасінні Полацкай, які з’яўляецца сімвалам хрысціянства. Далей бібліятэкар расказала пра гісторыю стварэння жаночага і мужчынскага манастыроў, дзе Еўфрасіння Полацкая была настаўніцай. Духоўная гадзіна атрымалася пазнавальнай, бо ўдзельнікі адкрылі для сябе асобу асветніцы з розных бакоў.

Прокрутить вверх