11.06.2025г. Тэматычная гадзіна “Сям’я без гвалту” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.06.2025г. Тэматычная гадзіна “Сям’я без гвалту”

  11 чэрвеня для наведвальнікаў школьнага летняга лагера “Мрыя” прайшла тэматычная гадзіна “Сям’я без гвалту”. Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” закранула некалькі тэм для размовы: пытанне аб выхаванні ў сям’і любові да сваёй сям’і і сваіх сваякоў, павага да іх, выхаванне самастойнасці і асцярожнасці. Бо менавіта сям’я фарміруе ў дзяцей першыя ўяўленні пра дабро і зло, пра простае і складанае, пра сумленнае і ганебнае. Каб дапамагчы сфарміраваць правільнае стаўленне да сям’і, яе членаў, іх узаемаадносін былі праведзены: тэматычная віктарына “Дзень сям’і”, гульня “Пакажы эмоцыю”, конкурсы “Збяры прыказку”, “Кошык сямейных каштоўнасцяў”, “Мы малюем”. Мерапрыемства наведала памочнік пракурора Бераставіцкага раёна Бірук Ганна Аляксандраўна, якая правяла з дзецьмі гутарку аб адносінах у сям’і і звернула ўвагу на недапушчальнасць гвалту і пакарання за невыкананне закону.

Прокрутить вверх