11.06-12.06 Тэматычны тыдзень “Песні Перамогі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.06-12.06 Тэматычны тыдзень “Песні Перамогі”

   11-12 чэрвеня ў Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных песням Перамогі. Супрацоўнікі правялі для дзяцей прышкольнага лагера “Дружба” гадзіну памяці “Баявы дух песень ваенных гадоў” і літаратурна-музычную кампазіцыю “А песні таксама ваявалі”. Песні ваенных гадоў па праву можна назваць музычным летапісам Вялікай Айчыннай вайны. Яны нараджаліся на фронце і ў тыле, падымалі байцоў у атаку, сагравалі сэрца на прывале, дапамагалі выстаяць і выжыць. У гады вайны песні ўсялялі ў сэрцы людзей надзею і веру ў Перамогу. Бібліятэкар расказала пра гісторыю стварэння легендарных песень, большасць з якіх была напісана ў ваенныя гады, пра знакамітых выканаўцаў, а таксама пра пасляваенную лірыку. У кожнай песні, якая нарадзілася ў ваенныя гады, свая гісторыя, свой шлях, і свой лёс. Дзеці паслухалі такія песні як “Свяшчэнная вайна”, “Дарогі”, “Кацюша”, “Дзень Перамогі”, а таксама ўсе разам успомнілі дзіцячыя песні пра мір і сяброўства.

Прокрутить вверх