12.06.2025г. Літаратурны БУМ “Хай заўжды будзе сонца…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.06.2025г. Літаратурны БУМ “Хай заўжды будзе сонца…”

   12 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Літаратурны БУМ “Хай заўжды будзе сонца…” сабраў удзельнікаў разам з сябрамі каб весела, цікава і галоўнае карысна пабавіць свой вольны час. Бібліятэкар правяла падарожжа па роднай Беларусі з дапамогай віктарыны “Мая Беларусь”, а таксама гульні “Патрыёт”. З заданнем дзеці справіліся на “раз”, а свае веды пра нашу краіну пацвердзілі малюнкамі. Атрымалася красачна, прыгожа і фантастычна! Пасяджэнне было прысвечана Міжнароднаму Дню аховы дзяцей.

Прокрутить вверх