13.06.25 г. Інфармацыйная гадзіна “Бяспечны Інтэрнэт” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.06.25 г. Інфармацыйная гадзіна “Бяспечны Інтэрнэт”

  Інтэрнэт стаў неад’емнай часткай нашага жыцця. Але бяспека ў глабальнай сетцы датычыцца ўсіх, як дарослых, так і дзяцей. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага  для дзяцей прышкольнага лагера была праведзена інфармацыйная гадзіна «Бяспечны Інтэрнэт». Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячай бяспекі ў сетцы Інтэрнэт, павысіць інфармаванасць дзяцей аб магчымасцях выкарыстання інтэрнэта. На пачатку сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі распавяла, што такое Інтэрнэт, пералічыла асноўныя правілы, якія павінны ведаць дзеці перад пачаткам самастойнай працы ў сетцы, як абараніцца ад махлярства.

Прокрутить вверх