15.06.2025г. Выстава да 90-годдзя з дня нараджэння паэта Івана Леткі — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.06.2025г. Выстава да 90-годдзя з дня нараджэння паэта Івана Леткі

15 чэрвеня Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння свайго земляка, беларускага паэта і празаіка Івана Антонавіча Леткі (1935-1999). На выставе “Я іду напрасцяк, я спяшаюся ў промні” была прадстаўлена літаратурная спадчына паэта, яго зборнікі вершаў і асобныя тэматычныя выданні, прысвечаныя малой радзіме – Масалянам. Каваль па прафесіі І.Летка доўгі час працаваў на аўтазаводзе “ЗІЛ” у Маскве, але свае вершы пісаў на беларускай мове і ўсе яго зборнікі выйшлі ў Мінску. Паэт заўсёды трымаў сувязі са сваёй радзімай – Бераставіччынай.

Прокрутить вверх