18.06.2025г. Гадзіна забаў “Пад мірным небам Беларусі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.06.2025г. Гадзіна забаў “Пад мірным небам Беларусі”

   Беларусь – адно з самых прыгожых і цудоўных месцаў на зямлі, якое прыцягвае сваімі прыгожымі краявідамі, архітэктурнымі помнікамі і не толькі… Для дзяцей прышкольнага лагера “Дружба” Бераставіцкай сярэдняй школы ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла гадзіна забаў “Пад мірным небам Беларусі”. Бібліятэкар прапанавала школьнікам здзейсніць падарожжа па нашай рэспубліцы з дапамогай кніг і прэзентацыі. Дзеці з цікавасцю слухалі пра славутасці Брэста і Гродна, з дапамогай ілюстраваных выданняў пабывалі ў Мінску і Віцебску, даведаліся таямніцы Мірскага замка, пазнаёміліся з насельнікамі беларускіх запаведнікаў. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі кнігі з серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”, “Маленькі прафесар”, якія ў даступнай форме знаёмяць дзяцей з гісторыяй, прыродай, культурай і славутасцямі Беларусі.

Прокрутить вверх