18.06.2025г. Гадзіна памяці “Сэрца стыне пад званы Хатыні…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.06.2025г. Гадзіна памяці “Сэрца стыне пад званы Хатыні…”

   18 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для выхаванцаў прышкольнага лагера “Сонейка” прайшла гадзіна памяці “Сэрца стыне пад званы Хатыні…”, прысвячалася яна Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У чарговы раз прыпомнілі трагедыю ўсіх спаленых фашыстамі беларускіх вёсак. Колькі гора і слёз прынёс фашызм беларускаму народу. Зрабілі невялічкую онлайн-экскурсію па Хатыні, паглядзеўшы дакументальныя відэаролікі: “Вёска Хатынь. Канвеер смерці”, “Экскурсія па Хатыні”, “Экскурсія па музеі”. Бібліятэкар распавяла моладзі пра вёску Верхаўляны, якая знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне і з’яўляецца “сястрой“ Хатыні і паказала фотаздымак памятнага знака спаленай вёсцы, ля якога кожны год у гэты дзень праходзіць мітынг-рэквіем, як памяць аб усіх загінуўшых аднавяскоўцах. З цікавасцю і жахам у вачах слухалі дзеці і для сябе зрабілі вынік: вайна – гэта жудасна і страшна… Нам не трэба вайны! Мы за Мір ва ўсім Міры! Маладое пакаленне павінна ведаць сваю гісторыю, памятаць яе. Каб не дапусціць паўтарэння фашызму. Моладзь з цікаўнасцю знаёмілася з матэрыяламі кніжнай выставы, якая змяшчала літаратуру па тэме Хатынскай трагедыі. Закончылася мерапрыемства хвілінай маўчання па ўсіх загінуўшых падчас вайны.

Прокрутить вверх