20.06.2025г. Гадзіна памяці “Мы памятаем подзвіг. Мы не забудзем герояў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.06.2025г. Гадзіна памяці “Мы памятаем подзвіг. Мы не забудзем герояў”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася гадзіна памяці, прысвечаная 84-ай гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пачалася гадзіна з уступнай гутаркі бібліятэкара аб даце 22 чэрвеня, як адной з самых сумных дзён у гісторыі нашай краіны, аб раптоўным нападзе захопнікаў, аб вялікіх стратах салдат і мірнага насельніцтва. У ходзе мерапрыемства прагучалі вершы К. Сіманава, Д. Папова, С. Шчыпачова, Р. Раждзественскага і радкі вядомых ваенных песень, якія адлюстроўваюць усе падзеі фронту, тылу і якія заклікаюць да подзвігу. Працягам стала знаёмства з кніжнай выставай «Памяць і боль беларускай зямлі» і гутарка пра кнігі, якія знаёмяць чытача з рознымі бакамі вайны. Скончылася сустрэча хвілінай маўчання.

Прокрутить вверх