20.06.2025г. Літаратурная мазаіка “Дабрынёй напоўнім свет” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.06.2025г. Літаратурная мазаіка “Дабрынёй напоўнім свет”

   20 чэрвеня супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” правялі літаратурную мазаіку “Дабрынёй напоўнім свет”. На сустрэчы гаварылі аб дабрыні, узаемаразуменні, узаемапавазе, цярпенні. Гаварылі пра любоў да бацькоў, сяброў, да Радзімы і ўсяго, што нас акружае. Усё гэта месцяць у сябе словы “дабрыня” і “талерантнасць”. Сэнс, які яны нясуць, вельмі важны для існавання і развіцця чалавечага грамадства. Сучасны культурны чалавек – гэта не толькі адукаваны чалавек, але і чалавек, які валодае пачуццём самапавагі. Дабрыня лічыцца прыкметай высокага духоўнага і інтэлектуальнага развіцця людзей у цэлым. Падчас сустрэчы дзеці прыйшлі да высновы, што чалавек, які робіць дабро іншым, адчувае сябе шчаслівым.

Прокрутить вверх