24.06.2025г. Кніжная выстава “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.06.2025г. Кніжная выстава “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет…”

   У чэрвені 2025 года адзначаецца значная літаратурная падзея – 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай прозы, літаратурнага крытыка і драматурга Кузьмы Чорнага (1900–1944). У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавана кніжная выстава “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет…”. Кузьма Чорны (сапраўднае імя пісьменніка Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – непераўзыдзены беларускі раманіст, драматург, публіцыст, мовазнаўца, якога часта называюць беларускім Дастаеўскім, нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года ў маёнтку Боркі, на Случчыне, зараз гэта Капыльскі раён Мінскай вобласці. Удумлівы апавядальнік і глыбокі псіхолаг, Кузьма Чорны за свой кароткі жыццёвы век здолеў у раманах адлюстраваць лёсы некалькіх пакаленняў беларусаў, устаць у шэраг нацыянальных класікаў, падняць беларускую прозу на сусветны ўзровень. Яго творы заклікаюць да любові да Радзімы, павагі да простага чалавека і захавання беларускай мовы. Васіль Вітка казаў пра яго: “Сваім вострым, трапным вокам ён умеў вызначыць самую сутнасць з’явы, убачыць у чалавеку галоўнае і самабытнае. Здавалася, што душа гэтага чалавека ўвабрала ў сябе душу народа – яе весялосць і смутак, яе радасць і гора, яе шчырую даверлівасць і сумненне, яе дапытлівасць і дасціпнасць”.

Прокрутить вверх