24.06.2025г. Літаратурная гадзіна “І нехта ўспомніць пра мяне” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.06.2025г. Літаратурная гадзіна “І нехта ўспомніць пра мяне”

    24 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “І нехта ўспомніць пра мяне”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння  беларускага пісьменніка Петруся Броўкі. Бібліятэкар распавяла вучням пра біяграфію і яго творчы шлях. Разам прыпомнілі знакамітыя творы пісьменніка, якія вывучаюць па школьнай праграме. Прачыталі некалькі вершаў Петруся Броўкі. Пацікавіліся, якія ўзнагароды атрымаў пісьменнік пры жыцці і за якія заслугі? Цікавым момантам біяграфіі стаў той факт, што Пятрусь Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі ў 12-ці тамах і “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў 6-ці тамах. За ўдзел у выданні “БелСЭ” у 1976 годзе П. Броўку нададзена Дзяржаўная прэмія БССР.

Прокрутить вверх