24.06.2025г. Літаратурная экспедыцыя “Жывуць на свеце кніжкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.06.2025г. Літаратурная экспедыцыя “Жывуць на свеце кніжкі”

   Летняя літаратурная экспедыцыя “Жывуць на свеце кніжкі” прайшла падчас праекта “Культурныя канікулы” у раённай бібліятэцы. Дзяўчынкі і хлопчыкі дапаўнялі нехапаючую частку імён літаратурных герояў у конкурсе “Ад мухі да слана”, па апісанні пазнавалі герояў казак у конкурсе “Партрэтная галерэя”, па прадмеце ці яго выяве называлі твор і яго аўтара ў конкурсе “Хто тут быў і што забыў”. З задавальненнем размалёўвалі прадметы падчас гульні на ўважлівасць і хуткасць “Знайду першы”. Вясёлка кніг і калейдаскоп гульняў стваралі добры настрой для ўдзельнікаў летняга адпачынку.

Прокрутить вверх