25.06.2025г. Конкурс малюнкаў “Родны край — від шматгранны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.06.2025г. Конкурс малюнкаў “Родны край — від шматгранны”

   25 красавіка ў дзіцячай зале філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў творчы конкурс дзіцячых малюнкаў “Родны край — від шматгранны”, які сабраў юных мастакоў ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў. Мерапрыемства пачалося з займальнай гутаркі аб прыродзе, гісторыі і славутасцях нашага краю. Дзеці з цікавасцю дзяліліся сваімі ўспамінамі і расказвалі пра любімыя куткі роднай вёскі. Пасля гэтага ўдзельнікі з азартам прыступілі да творчай працы: хтосьці адлюстроўваў маляўнічыя паркі, хтосьці — старадаўнія будынкі, а хтосьці — святы, якія праводзяцца ў іх родным краі. Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і пакінула шмат станоўчых эмоцый ва ўсіх яго ўдзельнікаў!

Прокрутить вверх