26.06.2025г. Квэст-гульня “Край свой родны абыйду, скарбы розныя найду” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.06.2025г. Квэст-гульня “Край свой родны абыйду, скарбы розныя найду”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў праекта “Культурныя канікулы” прайшла квэст-гульня пра наш родны край. У кожнага чалавека ёсць свая “малая Радзіма” – месца, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш са сваёй сям’ёй, сябрамі і знаёмымі, яго край. Для нас такой “малой Радзімай” з’яўляецца Вялікая Бераставіца. Шчаслівы той, хто трапятліва ставіцца да гісторыі роднага краю. Удзельнічаючы ў квэст-гульні па бібліятэцы дзеці даведаліся шмат новага і цікавага аб пасёлку. Удзельнікі з цікавасцю разглядалі галерэю знакамітых людзей, пазнавалі знаёмыя месцы, шукалі герб Бераставіцы і разгадвалі крыжаванкі. Дзеці весела і з азартам прайшлі 6 станцый квэста, прадэманстравалі эрудыцыю і знаходлівасць, і ў завяршэнні квэста сабралі пазлы “Наша слаўная Бераставіца”.

Прокрутить вверх