27. 06. 2025г. Карысныя парады “Рэцэпт ад адзіноты” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27. 06. 2025г. Карысныя парады “Рэцэпт ад адзіноты”

   27 чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”.
   У наш час існуе велізарнае мноства карысных парад, як разнастаіць свой вольны час. А ці існуе рэцэпт ад адзіноты ці іх таксама вялікая колькасць? На такое пытанне паспрабавалі знайсці адказ удзельніцы мерапрыемства. Жанчыны прымалі ўдзел у падрыхтаваных для іх конкурсах, спявалі частушкі, адказвалі на тэматычныя пытанні. У заключэнні мерапрыемства ўсе аднагалосна прыйшлі да высновы, што час, праведзены ў добрай і дружнай кампаніі, — гэта адзін з рэцэптаў ад адзіноты.

Прокрутить вверх