27.06.2025г. Эка-забава “Добры дзень, дазвольце прадставіцца, ці казкі Дзядка-Лесавічка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.06.2025г. Эка-забава “Добры дзень, дазвольце прадставіцца, ці казкі Дзядка-Лесавічка”

   У апошні дзень праекта “Культурныя канікулы” супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі дзецям эка-забаву “Добры дзень, дазвольце прадставіцца, ці казкі Дзядка-Лесавічка”. Удзельнікаў мерапрыемства запрасіў у госці казачны жыхар – Дзядок-Лесавічок. Ён адкрывае свае лясныя таямніцы і сакрэты не ўсім, а толькі дапытлівым, уважлівым, руплівым і кемлівым. У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра дзікіх жывёл і лясныя расліны, даведаліся правілы паводзін чалавека ў лесе, выканалі заданні на прывалах “Дапаможам палянцы”, “Калі я прыйду ў лясок”, пазнаёміліся з кніжкамі выставы “Сакрэты Лесавічка”, з якіх можна даведацца шмат розных сакрэтаў. Дзеці замацавалі свае веды пра лес і яго насельнікаў, а таксама выканалі творчае заданне Лесавіка. Падзяліліся сваім меркаваннем, чаму так важна ахоўваць свет прыроды. 

Прокрутить вверх