28.06.2025г. Віртуальнае падарожжа “Прафесіі 21 стагоддзя” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.06.2025г. Віртуальнае падарожжа “Прафесіі 21 стагоддзя”

   28 чэрвеня ў  філіяле  “Кватарская сельская бібліятэка”  прайшло  віртуальнае падарожжа “Прафесіі 21 стагоддзя”. Мерапрыемства было праведзена з мэтай абагульніць веды дзяцей аб прафесіях, пазнаёміць з новымі, развіць цікавасць да прафесійнага вызначэння; выхоўваць паважлівае і добрае стаўленне да людзей розных прафесій. Прысутныя з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах. У заключэнні мерапрыемства дзеці падзяліліся, кім хочуць быць, калі вырастуць. Усе пагадзіліся, што трэба паважліва ставіцца да любой працы, што ўсе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя!

Прокрутить вверх