28.06.2025г. Удзел раённай бібліятэкі на Эйсмантаўскім фэсце-2025 — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.06.2025г. Удзел раённай бібліятэкі на Эйсмантаўскім фэсце-2025

   28 чэрвеня Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прыняла ўдзел у XIV адкрытым раённым фестывалі культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. Тэматычная выстава “Ганаруся спадчынай маёй” была прысвечана гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі і яе народнай творчасці. Раздзел “Бацькоў запаветныя дары” раскрываў традыцыі нашага народа, яго звычаі, абрады, фальклор. Асобна былі прадстаўлены кнігі з народнымі рамёствамі і промысламі – сапраўдныя скарбы нашых бацькоў. Гэта рушнікі, дываны, абрусы, вырабы з саломкі, лазы, гліны. Этнакуток даў магчымасць зазірнуць у бацькоўскі дом. Шмат дзяцей і моладзі забаўляліся гульнямі на аэрахакеі і настольным футболе.

Прокрутить вверх