02.07.2025г. Краязнаўчы вернісаж “Вечна жыві і квітней, Беларусь!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.07.2025г. Краязнаўчы вернісаж “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”

   2 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў краязнаўчы вернісаж “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства запрасілі выхаванцаў прышкольнага лагера “Краяведы”. Добра ведаючы гісторыю свайго краю, дзеці з задавальненнем, амаль у адзін голас, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку. Прыпомнілі, якія кніжкі чыталі пра нашу краіну і што новага даведаліся з дапамогай іх. Бібліятэкар больш падрабязна спынілася на новым выданні “Все дороги ведут к нам» з серыі “Наш дом – Беларусь!”, дзе наглядна спыніліся на геаграфічным становішчы Беларусі і тым самым пашырылі свае веды пра свой край.

Прокрутить вверх