03.07.2025г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на раённым свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.07.2025г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на раённым свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

   3 ліпеня супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прынялі ўдзел у раённым свяце “Беларусь – наша слава, надзея і гонар”, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое адкрылася святочным шэсцем грамадскіх арганізацый з удзелам раённай бібліятэкі. У скверы 500-годдзя Вялікай Бераставіцы была наладжана дэманстрацыйная пляцоўка з тэматычна-ілюстрацыйнай выставай “Ты мой гонар, мая Беларусь”, дзе былі прадстаўлены новыя кнігі, альбомы пра Беларусь незалежную, гераічную і 80-годдзю Перамогі. На інтэрактыўнай пляцоўцы можна было скласці карту Беларусі, наведаць фотазоны “Я краінай ганаруся” і “Валошкавы букет”. А таксама наведаць дзіцячую перасоўную выставу “Лета і кніга” і гульні на аэрахакеі і міні-футболе.

Прокрутить вверх