04.07.2025г. Кніжная паліца “Хто верыць у сучаснае з душой…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.07.2025г. Кніжная паліца “Хто верыць у сучаснае з душой…”

   6 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, вучонага-акадэміка, грамадскага і культурнага дзеяча Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905-1969) шырока вядомага ў нашай краіне і за яе межамі. Гэты таленавіты, высокаадукаваны чалавек пакінуў свой след не толькі ў айчыннай літаратуры, але і ў сэрцах сучаснікаў. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага да гэтай даты аформлена юбілейная кніжная выстава. Пятро Глебка нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Уса на Уздзеншчыне Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (1924-1927). Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1930 годзе працаваў у рэдакцыях газеты “Калгаснік Беларусі” і часопіса “Полымя рэвалюцыі”, быў літаратурным кансультантам у Саюзе пісьменнікаў БССР. Аднак асноўным заняткам Пятра Глебкі заставалася літаратурная творчасць. Першыя вершы з’явіліся ў 1924 годзе ў газетах “Беларуская вёска”, “Савецкая Беларусь”, часопісах “Работніца і сялянка”, “Беларускі піянер” і іншых выданнях. Першы паэтычны зборнік П.Глебкі “Шыпшына” (1927) – гэта красамоўны ўзор лірычнай паэзіі, глыбокае выяўленне паэтавай душы, сведчанне яго самабытнага таленту. У час Вялікай Айчыннай вайны П. Глебка працаваў у рэдакцыях франтавых газет “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”. Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” і ў “Партызанскай дубінц”. Сярод лепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць “Партызаны”, “Смерць салдата”, “Родны хлеб і інш. За заслугі перад Радзімай Пятро Глебка быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, “знакам Пашаны”, медалямі і ганаровымі граматамі.

Прокрутить вверх