08.07.2025г. Краязнаўчая гадзіна “Усё тут дыхае, мой родны край, табою!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.07.2025г. Краязнаўчая гадзіна “Усё тут дыхае, мой родны край, табою!”

08 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гадзіна “Усё тут дыхае, мой родны край, табою!”, для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Краяведы”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з галерэей партрэтаў знакамітых людзей, што знаходзяцца ў бібліятэцы. Падрабязна спыніліся на кожным з іх. Вельмі цікава было даведацца чым яны так знакамітыя, і якую ролю адыгралі ў гісторыі Малой Бераставіцы. Прыпомнілі, якія знакамітыя помнікі архітэктуры знаходзяцца тут, чым так багата наша малая радзіма. Прайшліся па фотагалерэі Напалеона Орды, што размешчана ў бібліятэцы. Бібліятэкар падрабязна распавяла пра кожны здымак. Падчас мерапрыемства вучні задавалі пытанні, якія іх цікавілі і атрымоўвалі абгрунтаваныя адказы, адначасова знаёміліся з літаратурай пра наш аграгарадок, якая была прадстаўлена на выставе. Напрыканцы паглядзелі відэаролік, дзе з вышыні птушынага палёту змаглі ўбачыць Малую Бераставіцу, гэты прыгожы, цудоўны аграгарадок, дзе кожны змог знайсці сваю вуліцу, свой дом, сваю школу, палюбавацца прыгажосцю яго прыроды.

Прокрутить вверх