10.07.2025г. Краязнаўчы час “Зямля бераставіцкая – цудоўны, любы край!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.07.2025г. Краязнаўчы час “Зямля бераставіцкая – цудоўны, любы край!”

   10 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Паколькі амаль усе яго ўдзельнікі падчас летніх канікул знаходзяцца ў лагерах, мерапрыемства прайшло ў адкрытым фармаце. На яго запрасілі выхаванцаў прышкольнага лагера “Краяведы”. Краязнаўчая гадзіна“Зямля бераставіцкая – цудоўны, любы край!” паклікала юных удзельнікаў, каб прайсціся турыстычнымі сцяжынкамі па знакамітых мясцінах нашай прыгожай бераставіцкай зямлі. Вучні змаглі пазнаёміцца з яго знакавымі мясцінамі, з дапамогай буклетаў наведаць музей “Вавёркі”. Разам павандравалі “Ад храма да храма”. Падзяліліся сваімі ведамі, чым багаты наш край, якімі знакамітымі людзьмі і адметнымі мясцінамі, якімі мы можам ганарыцца. Пагаварылі пра аграсядзібы, што на Бераставіччыне, пра беларускія стравы, звычаі і абрады, якія яны прапануюць турыстам, каб слава пра беларускую зямлю слыла далёка за яе межамі… Усе ўдзельнікі атрымалі на памяць турыстычныя буклеты.

Прокрутить вверх