11.07.2025г. Час карысных парад “Пастаў заслон дрэнным звычкам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.07.2025г. Час карысных парад “Пастаў заслон дрэнным звычкам”

   11 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства па прафілактыцы алкагалізму для дзяцей і падлеткаў. Час карысных парад “Пастаў заслон дрэнным звычкам” запрасіў выхаванцаў прышкольнага лагера “Краяведы” каб у чарговы раз звярнуць увагу вучняў на шкоду, якую наносіць алкаголь маладому, растучаму арганізму. Тэма вельмі цікавая і балючая адначасова. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялога, дзе кожны меў магчымасць задаць пытанне і выказаць сваю думку наконт адносін да алкагольных напояў. Разам разгледзелі прычыны, якія падштурхоўваюць моладзь зрабіць крок наперад і паспрабаваць “забаронены плод”. Як наглядны прыклад, пагулялі ў ролевую гульню “Гісторыя сяброў, якая адбылася на дыскатэцы”, тым самым паднялі баявы настрой. Для сябе зрабілі вынік: алкаголь – гэта зло. Здароўе і радасць жыцця ў нашых руках.

Прокрутить вверх