15.07.2025г. Урок мастацства “Палітра фарбаў герояў казак” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.07.2025г. Урок мастацства “Палітра фарбаў герояў казак”

   15 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для выхаванцаў прышкольнага лагера “Краяведы” прайшоў урок мастацства “Палітра фарбаў герояў казак”. Тэма казак заўсёды цікавая і выклікае ў дзяцей пазітыўны настрой. Хто шмат чытае, той без цяжкасці змог знайсці на карцінках знаёмых казачных герояў і адгадаць з якой яны казкі. Знайсці ў кніжцы сваю любімую казку, коратка расказаць і размаляваць малюнак да яе. З гэтай задачай вучні справіліся на “ура”! Малюнкі атрымаліся фантастычна яркімі і казачнымі. У дадатак да іх паглядзелі анімацыю да верша А.С.Пушкіна “У Лукоморья дуб зелёный”, якая ўсім вельмі спадабалася.

Прокрутить вверх