17.07.2025г. Гадзіна культуры “У краіне ветлівасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.07.2025г. Гадзіна культуры “У краіне ветлівасці”

   17 ліпеня бібліятэкар філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла для дзяцей гадзіну культуры “У краіне ветлівасці”. Мерапрыемства прайшло жыва, цікава і па-сапраўднаму займальна. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, абмяркоўвалі сітуацыі, задавалі пытанні. Форма падарожжа ў казачную краіну дазволіла лёгка і ненадакучліва данесці важныя каштоўнасці ветлівых зносін. Урок спрыяў развіццю эмацыйнага інтэлекту, фармаванню навыкаў культурных паводзін. Падарожжа ў “Краіну Ветлівасці” нагадала нам, як важныя простыя, але чароўныя словы: “дзякуй”, “прабачце”, “калі ласка”.

Прокрутить вверх