18.07.2025г. Прэзентацыя кніг “Генацыд беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.07.2025г. Прэзентацыя кніг “Генацыд беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці”

   18 ліпеня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася прэзентацыя кніг “Генацыд беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар адзначыла, што без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня. А мір, суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы – вышэйшая каштоўнасць для беларускага народа і адзначыла, што лепшай крыніцай для захавання гістарычнай праўды з’яўляюцца кнігі. Потым прысутных пазнаёмілі з кнігамі пра генацыд, якія ёсць у бібліятэцы. Бібліятэкар расказала, што гэтыя кнігі ўключаюць даведачна-аналітычныя і дакументальныя матэрыялы аб зверствах нямецка-фашысцкіх захопніках і іх памагатых на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля завяршэння прэзентацыі ўсе жадаючыя змаглі бліжэй азнаёміцца з кнігамі на кніжнай выставе “Давайце, людзі, ніколі пра гэта не забудзем”.

Прокрутить вверх