24.07.25г. Прававы ўрок-гутарка “Дзеці таксама маюць правы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.07.25г. Прававы ўрок-гутарка “Дзеці таксама маюць правы”

   Для юных наведвальнікаў Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшоў прававы ўрок “Дзеці таксама маюць правы”. Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх, супрацоўнік адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”, “Я маю правы”, “Правы літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”

Прокрутить вверх