27.07.2025г. Бібліятэчны калейдаскоп “Раім прачытаць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.07.2025г. Бібліятэчны калейдаскоп “Раім прачытаць”

27 ліпеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” за салодкім сталом прайшоў бібліятэчны калейдаскоп “Раім прачытаць” для ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО” і іх гасцей. У бібліятэцы ёсць выбар: ад класікі да сучаснай літаратуры, ад невялікіх і лёгкіх да сур’ёзных «тоўстых» твораў. Падчас меропрыемства жанчыны дзяліліся сваімі думкамі, што штодзённая праца, жыццёвая мітусня і хатнія клопаты — жыццё сучаснага чалавека праходзіць у шалёным рытме. Але часам так хочацца адарвацца ад сваіх праблем і адпачыць душой. А зрабіць гэта лепш за ўсё з добрай кнігай ці цікавым часопісам.

Прокрутить вверх