05.08.2025 г. Інтэлектуальна-прававая гульня “Правы чалавека ў малюнках” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.08.2025 г. Інтэлектуальна-прававая гульня “Правы чалавека ў малюнках”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера прайшла інтэлектуальна-прававая гульня, прысвечаная правам чалавека. Падчас сустрэчы бібліёграф нагадала прысутным асноўныя міжнародныя дакументы, якія вызначаюць правы і
свабоды кожнага жыхара планеты. Юнакі з цікавасцю слухалі гісторыю стварэння Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Канвенцыі аб правах дзяцей, азнаёміліся з асноўнымі артыкуламі правоў і абавязкаў. Таксама прагучала інфармацыя аб неабходнасці павагі і захавання правоў кожным грамадзянінам краіны. Больш даведацца аб правах дзіцяці і замацаваць атрыманыя веды дзецям дапамаглі сітуатыўныя гульні, віктарыны і крыжаванкі, пазнавальныя дзіцячыя прававыя відэаролікі.

Прокрутить вверх