07.08.2025г. Гульнявая праграма ”Усе казкі ў госці да нас!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.08.2025г. Гульнявая праграма ”Усе казкі ў госці да нас!”

З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці да чытання, папулярызацыі казачнага жанру і развіцця пазнавальнай актыўнасці юных чытачоў ў філіяле «Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка» была праведзена гульнявая праграма «Усе казкі ў госці да нас!». Мерапрыемства праходзіла ў форме захапляльнага падарожжа па Краіне Казак, дзе дзеці станавіліся актыўнымі ўдзельнікамі гульнявога працэсу. Праграма ўключала ў сябе разнастайныя інтэрактыўныя элементы: загадкі, гульні з мячыкам, калектыўнае чытанне казкі, абмеркаванне вобразаў герояў і іх учынкаў.

Прокрутить вверх