07.08.2025г. Гутарка-дыялог ”Падарожжа па вуліцах Бераставіцы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.08.2025г. Гутарка-дыялог ”Падарожжа па вуліцах Бераставіцы”

 У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае назвам вуліц Бераставіцы і іх гісторыі. Удзельнікі завочна падарожнічалі па вуліцах роднага пасёлка, больш падрабязна пазнаёміліся з гісторыяй назваў вуліц. Яны даведаліся, што многія вуліцы названы ў гонар гістарычных асоб, памятных падзей, легендарных  землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у летапіс роднага краю, а таксама пазнаёміліся з героямі Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якімі названы вуліцы Бераставіцы. У канцы мерапрыемства дзеці падзяліліся меркаваннем, чаму так ці інакш называецца вуліца, на якой яны пражываюць.

Прокрутить вверх