09.08.2025г. Агляд новых кніг “Вельмі многа мы пазнаем, калі кнігі прачытаем” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.08.2025г. Агляд новых кніг “Вельмі многа мы пазнаем, калі кнігі прачытаем”

У філіяле “Кватарская сельская бібліятэка” прайшоў агляд новых кніг для дзяцей “Вельмі многа мы пазнаем, калі кнігі прачытаем”. Бібліятэкар прэзентавала юным чытачам новае паступленне кніг у фонд бібліятэкі. Дзеці атрымалі магчымасць акунуцца ў свет новай, сучаснай літаратуры. Яны пазнаёміліся з мастацкай літаратурай, з кнігамі аб прыродзе, беларускай гісторыі, аб прыгодах, аб космасе, аб сяброўстве, аб сям’і і ўзаемаадносінах у ёй. Сустрэча з новай кнігай — гэта заўсёды цікава і пазнавальна. Дарагія сябры, нашы юныя чытачы! Цяпер выбар кніг вялізны і ў кожнага ёсць магчымасць прачытаць самыя цікавыя з іх. Шчыра запрашаем вас у бібліятэку!

Прокрутить вверх