12.08.2025г. Гульнявая праграма ”Дарожная азбука” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.08.2025г. Гульнявая праграма ”Дарожная азбука”

У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера «Дружба» прайшла гульнявая праграма, прысвечаная правілам дарожнага руху. Супрацоўнік бібліятэкі распавяла дзецям пра святлафоры, пра дарожныя знакі, пра пешаходны пераход. Называючы віды
грамадскага транспарту, распавяла чаму трамвай трэба пераходзіць наперадзе, а аўтобус і тралейбус ззаду, вызначыла, дзе знакі забараняльныя, дзе папераджальныя, а дзе інфармацыйныя. У гульнявой форме дзеці паўтарылі правілы дарожнага руху, паглядзелі адукацыйныя мультфільмы і замацавалі веды аб небяспеках, якія чакаюць на вуліцы. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі аб правілах бяспекі на дарозе, абмеркавалі іх і вырашылі, што правілы дарожнага руху – гэта строгі закон вуліц і дарог, які неабходна  выконваць кіроўцам і пешаходам.

Прокрутить вверх