20.08.2025г. Калейдаскоп дасягненняў “Красуйся, зямля мая” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.08.2025г. Калейдаскоп дасягненняў “Красуйся, зямля мая”

Калейдаскоп дасягненняў “Красуйся, зямля мая” пад такой назвай у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да года добраўпарадкавання. У ходзе мерапрыемства юныя беларусы выказалі сваё меркаванне аб тым, якім чынам кожны з нас можа паўплываць на якасць жыцця ў нашай краіне. Так як гэты год дае старт пяцігодцы якасці, бібліятэкар прадставіла ўвазе дзяцей нядаўна выдадзеную кнігу “Зроблена ў Беларусі. Знак якасці”, дзе цікава размешчана інфармацыя з прадукцыяй прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца лідарамі сучаснай беларускай прамысловасці. Быў прапанаваны відэаролік “Мая Беларусь…”. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарын “Геаграфічная”, “Беларускія брэнды”, пагулялі ў гульні: “Беларусь спартыўная” і інш. У канцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што добраўпарадкаванне краіны пачынаецца з нашага стаўлення да сваёй зямлі.

Прокрутить вверх