21.08.2025г. Агляд літаратуры “Рэй Брэдберы: мяне выхавалі бібліятэкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.08.2025г. Агляд літаратуры “Рэй Брэдберы: мяне выхавалі бібліятэкі”

22 жніўня 2025 года адзначаецца 105-годдзе з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Дугласа Брэдберы. (1920-2012). У Бераставіцкай раённай бібліятэцы да юбілею пісьменніка для чытачоў аформлена выстава “Сапраўднае, дзе нараджаецца будучыня” і прайшоў агляд літаратуры “Рэй Брэдберы: мяне выхавалі бібліятэкі”. Рэя Бредберы называюць класікам навуковай фантастыкі, пісьменнікам, які навучыў чалавецтва марыць. У сваіх творах ён раскрывае для чытачоў свой неверагодна фантастычны свет, у якім крыюцца загадкі космасу і сусвету, і таямнічыя прыгоды. Сусветная слава прыйшла да пісьменніка-фантаста пасля выдання кнігі “451 градус па Фарэнгейце”  ў 1953 годзе. У 1957 годзе выйшла яшчэ адна паспяховая кніга “Віно з дзьмухаўцоў”, а затым яе працяг “Лета, бывай !”.  “Марсіянскія хронікі” пісьменнік лічыў самай важнай кнігай. У некалькіх апавяданнях Брэдберы сабраў усё, што хвалявала свет у сярэдзіне мінулага стагоддзя – ядзерная пагроза, сацыяльная няроўнасць і імклівы тэхнічны рывок, якія адначасова спрашчаюць і ўскладняюць жыццё. Рэй Брэдберы — гэта не проста аўтар. Гэта стан душы. Ён бярэ за руку і кажа: “Глядзі, які цудоўны свет, які мы можам страціць. І як страшны свет, які мы можам пабудаваць, забыўшыся пра каханне, кнігі і дзьмухаўцы за акном”. Пазнаёміўшыся з нашай выставай, вы зможаце асвяжыць у памяці не толькі знакамітыя раманы, але і пазнаёміцца з менш вядомымі творамі пісьменніка. Запрашаем ў бібліятэку.

Прокрутить вверх