22.08.2025 г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на раённых Дажынках – 2025 у аг.Малая Бераставіца — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.08.2025 г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на раённых Дажынках – 2025 у аг.Малая Бераставіца

22 жніўня Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалўскага прадставіла сваю тэматычную пляцоўку на раённым фестывалі працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2025” у аграгарадку Малая Бераставіца.  Дзве кніжныя выставы: адна – “Багацце зямлі Бераставіцкай” была прысвечана сельскай гаспадарцы і гісторыка-культурнай спадчыне Бераставіцкага раёна. Другая кніжна-ілюстрацыйная выстава “Ад хлеба вайны да хлеба Перамогі” мела асветніцкі характар, дзе быў прадстаўлены хлеб як духоўна-патрыятычная аснова ў ваенны час. Праз фотаздымкі паказаны франтавыя канцэрты, вайсковыя тэатры, музыка і спевы, якія з’яўляліся сваеасаблівым хлебам для салдат і афіцэраў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Асобнай папулярнасцю карысталіся фотазоны “Дажынкі – 2025” і “Партызанскі куток”.

Прокрутить вверх