27.08.2025г. Гадзіна праблемнага пытання “У смецця ёсць сваё месца” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.08.2025г. Гадзіна праблемнага пытання “У смецця ёсць сваё месца”

   27 жніўня ў  філіяле  “Кватарская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна праблемнага пытання “У смецця ёсць сваё месца”. Бібліятэкар растлумачыла важнасць раздзялення бытавых адходаў для захавання прыродных рэсурсаў. Прысутныя праглядзелі прэзентацыю па дадзенай праблеме. Падчас мерапрыемства абмеркавалі, як дрэнна ўплывае смецце на чалавека, прыроду і планету ў цэлым, даведаліся тэрміны раскладання бытавых адходаў і выявілі самага небяспечнага — ім аказаўся пластыкавы пакет. Затым рабяты падаравалі другое жыццё звычайным паштоўкам: яны вырабілі прыгожыя закладкі для сваіх любімых кніг.

Прокрутить вверх