02.09.2025г. Час гісторыі беларускай кнігі “Мы захаваем для нашчадкаў слова Скарыны…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.09.2025г. Час гісторыі беларускай кнігі “Мы захаваем для нашчадкаў слова Скарыны…”

   2 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час гісторыі беларускай кнігі “Мы захаваем для нашчадкаў слова Скарыны”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай-гісторыяй “Праз смуту стагоддзяў дайшло да нас слова”, дзе сабрана літаратура пра гісторыю стварэння беларускай кнігі, яе першадрукароў. Бібліятэкар расказала вучням пра Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Сімяона Полацкага. Паказала іх фотаздымкі, помнікі… З цікавасцю вучні разглядвалі  першы друкарны станок і першыя друкаваныя кнігі. Завочна пазнаёміліся з Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і паглядзелі якія старынныя рукапісы захоўваюцца ў ёй… Бібліятэкар паведаміла вучням пра сталіцу беларускага пісьменства – горад Ліду, дзе на днях адзначаць гэтую дату і ўрачыста перададуць эстафету.

Прокрутить вверх