03.09.2025г. Урок бяспекі дарожнага руху “У гасцях у святлафора” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.09.2025г. Урок бяспекі дарожнага руху “У гасцях у святлафора”

   Супрацоўніца Бераставіцкай раённай бібліятэкі правяла для наведвальнікаў УА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. В. Бераставіца” урок бяспекі дарожнага руху “У гасцях у святлафора”. З задавальненнем дзеці слухалі інфармацыю аб правілах дарожнага руху. Дзеці ўспомнілі пра тое, якія бываюць транспартныя сродкі цяпер і як выглядала тэхніка раней. Затым рабяты ўспомнілі пра святлафор і паўтарылі, што азначаюць чырвоны, жоўты, зялёны колеры святлафора, весела паўдзельнічалі ў гульні “Машыны і святлафор”. Таксама дзеці знаёміліся з дарожнымі знакамі “Пешаходны пераход”, “Веласіпедная дарожка”, “Асцярожна дзеці”, “Дарожныя работы” і іншыя. Лёгка і хутка адгадалі загадкі аб дарожных знаках. У ходзе гутаркі ўдзельнікі ўспомнілі розныя сітуацыі, якія могуць адбыцца і адбываюцца на дарогах, а таксама пазнаёміліся з прэзентацыяй “Будзь асцярожны на дарозе”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што неабходна абавязкова выконваць правілы дарожнага руху, таму што гэтыя правілы захоўваюць нам жыццё. Скончылася мерапрыемства праглядам цікавых кніг аб правілах дарожнага руху.

Прокрутить вверх