05.09.2025г. Краязнаўчая вандроўка “Беларусь! С каждым годом ты лучше и краше!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.09.2025г. Краязнаўчая вандроўка “Беларусь! С каждым годом ты лучше и краше!”

   5 верасня ў філіале “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году добраўпарадкавання. Краязнаўчая вандроўка “Беларусь! С каждым годом ты лучше и краше!” запрасіла сваіх  чытачоў, каб у чарговы раз расказаць пра нашу родную Беларусь. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кніжнай выставай, дзе сабраны матэрыял пра наш край. Прачытала дзве легенды: чаму наша краіна завецца – Беларусь. Чым яна славіцца? Кожны з прысутных меў магчымасць выказаць сваю думку і назваць знакамітыя брэнды, якія славяцца на ўвесь мір. Цікава падыйшлі і да Года добраўпардкавання. Абмеркавалі, які ўклад кожны зможа ўнесці ў добрую справу, каб наша мясцовасць стала яшчэ прыгажэйшай і чысцейшай. А дарослыя будуць ганарыцца гэтымі справамі сваіх дзяцей і ўнукаў.

   У бібліятэцы шмат цікавай літаратуры пра наш край, якую з задавальненнем чытаюць вучні і адкрываюць для сябе Беларусь. Яны ганарацца сваёй краінай і горда носяць званне “мы беларусы”, а дарослыя ім у гэтым дапамагаюць.

Прокрутить вверх