5-7.09.2025 г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на свяце беларускага пісьменства ў Лідзе — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

5-7.09.2025 г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на свяце беларускага пісьменства ў Лідзе

   Тры дні: з 5 па 7 верасня Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага правяла ў Лідзе. Гэты горад быў абраны сталіцай ХХХІІ Дня беларускага пісьменства. 5 верасня – заезд у Ліду, распалажэнне бібліятэчнага падворка каля помніка Ф.Скарыны, месца дыслакацыі публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. 6-7 верасня адбылося свята беларускага пісьменства. Бібліятэчныя работнікі прадставілі дзве тэматычныя выставы: “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы і кнігадрукаванне”, звязанае з родам Хадкевічаў і Валовічаў і выставу “Людзі навукі і мастацкага слова – юбіляры 2025 года з Бераставіччыны”. Таксама былі прадстаўлены дзве фотазоны: “Дрэва жыцця Вялікай Бераставіцы” з помнікамі архітэктуры і фотазона “На лістах таго мястэчка вавёрка сядзіць”, прысвечаная 270-годдзю Магдэбургскага права Вялікай Бераставіцы. Побач дзейнічала гульнявая пляцоўка для дзяцей “Усё пра вавёрку” з майстар-класам, карцінамі-складанкамі і касцюмамі вавёрак для фотасесіі.

Прокрутить вверх