10.09.2025г. Гістарычны экскурс “Пра мір і дом, дзе мы жывем” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.09.2025г. Гістарычны экскурс “Пра мір і дом, дзе мы жывем”

   У раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Вясёлка дабра” прайшоў гістарычны экскурс “Пра мір і дом, дзе мы жывем”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Бібліятэкар распавяла прысутным пра гісторыю свята, пра гістарычныя падзеі 1921-1939гг, пра тое, што трэба памятаць гісторыю свайго народа, бо менавіта яна зрабіла нас такімі, якія мы ёсць цяпер. Яна пажадала маладому пакаленню любіць сваю Радзіму, праяўляць патрыятызм, паважаць законы дзяржавы і заўсёды памятаць, што адзінства – гэта сіла нашай краіны. Падчас мерапрыемства прысутныя азнаёміліся з выставай у бібліятэцы, прысвечанай Дню народнага адзінства.

Прокрутить вверх