12.09.2025г. Віншуем з Днём бібліятэк — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.09.2025г. Віншуем з Днём бібліятэк

   Напярэдадні Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла акцыя-віншаванне “У гэты дзень жадаем бібліятэцы…”, дзе ўсе чытачы пажадалі шмат добрага і выдатнага бібліятэцы. У чытальнай зале была разгорнута кніжная выстава “Бібліятэка – твой сябар”, якая дала магчымасць чытачам пазнаёміцца з узнікненнем бібліятэчнай справы, з гісторыяй і сучаснасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На абанеменце была аформлена фотавыстава “Жыццё бібліятэк у фотаздымках”, якая пазнаёміла наведвальнікаў з фотаздымкамі Бераставіцкай бібліятэкі мінулых гадоў.

Прокрутить вверх