14.09.2025г. Інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “Чытаць, ведаць, памятаць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.09.2025г. Інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “Чытаць, ведаць, памятаць”

   14 верасня Бераставіцкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у фестывалі паэзіі “Лирика, рождённая в войне”, арганізаваным ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і фондам “Русский мир”. Супрацоўнікамі была падрыхтавана інтэрактыўная пляцоўка “Чытаць, ведаць, памятаць”, на якой можна было пазнаёміцца з выставамі “Яны прайшлі па той вайне”, “Ты мой гонар, мая Беларусь!”, фотагалерэяй “Героі ваенных часоў з Бераставіччыны”, размаляваць арт-плакат “Міра і шчасця табе, Беларусь!”, сфатаграфавацца ў фотазоне “Я ганаруся”, паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях “Ведаем Радзіму сваю”, “За датамі – імёны, за імёнамі – гісторыя”. Бібліятэчную пляцоўку з задавальненнем наведвалі і дзеці, і дарослыя ўдзельнікі фестывалю.

Прокрутить вверх