17.09.2025г. Круглы стол “Адзінствам моцная Беларусь” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.09.2025г. Круглы стол “Адзінствам моцная Беларусь”

   17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень народнага адзінства. Свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у грамадскім, культурным, палітычным жыцці нашай краіны. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў круглы стол “Адзінствам моцная Беларусь”, прысвечаны гэтай даце. На сустрэчы прысутнічалі: старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі ветэранаў А.І. Сілкова, начальнік аддзела загс Бераставіцкага раёна С.Р. Сцепанчук, старшыня раённай арганізацыі БелАІ Т.М. Вялічка, а таксама кіраўнікі і наведвальнікі Бераставіцкага ТЦСАН. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі гістарычны экскурс у мінулае нашай краіны, абмеркавалі, як жыла Заходняя Беларусь і Беларуская ССР да ўз’яднання. Даведаліся пра стан дэмаграфічнай сітуацыі на дадзенай тэрыторыі, чаму менавіта 17 верасня – гэта Дзень народнага адзінства. Пачулі аповед пра дасягненні нашай краіны за апошнія гады, пра знакамітых людзей, пра тое, чым славіцца Беларусь і пагаварылі пра традыцыі і сімвалы Беларусі, праверылі свае веды, прыняўшы ўдзел у віктарыне “Што мы ведаем пра Беларусь”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі тэматычнай выставы “У адзінстве народа – сіла краіны”, з якіх можна яшчэ больш даведацца аб нашай радзіме, яе гісторыі, поспехах і дасягненнях.

Прокрутить вверх