17.09.2025г. Час яднання “Адзінства народа – мір і згода!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.09.2025г. Час яднання “Адзінства народа – мір і згода!”

   Час яднання, да Дня  народнага адзінства, “Адзінства народа – мір і згода!” прайшоў 17 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для вучняў шостага класа. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай па тэме, расказала адкуль пайшло свята, якое значэнне яно мае для ўсіх беларусаў, важнасць яго значэння. Абмеркавалі тэму “адзінства”. На прыкладах сяброўства ў класе паказалі сілу і моц адзіных інтарэсаў, узаемаразумення, патрыятызму. І як вынік: калі мы адзіныя – мы непераможныя!

Прокрутить вверх