18.09.2025г. Турнір ведаў “Дары прыроды: грыбы і ягады” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.09.2025г. Турнір ведаў “Дары прыроды: грыбы і ягады”

   18 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. Для дзяцей быў праведзены пазнавальны турнір ведаў “Дары прыроды: грыбы і ягады”. Удзельнікі даведаліся, што лес з’яўляецца сапраўдным сховіщам чыстага паветра, лекавых і проста карысных раслін, пазнаёміліся з рознымі ўласцівасцямі лясных ягад і грыбоў, запасы якіх невычэрпныя, асабліва ў ўраджайныя гады. Бібліятэкар расказала дзецям, што людзі збіралі ягады з даўніх часоў, гэта не толькі смачная але і карысная ежа. Ягадамі чалавек навучыўся лячыць самыя розныя хваробы, бо яны ўтрымліваюць мноства вітамінаў і мікраэлементаў, неабходных для арганізма. Падчас турніру вучні адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб лясных ягадах і грыбах.

Прокрутить вверх