19.09.2025г. Завочная вандроўка па малой радзіме “Прайду па ціхім вулачкам Малой Бераставіцы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.09.2025г. Завочная вандроўка па малой радзіме “Прайду па ціхім вулачкам Малой Бераставіцы”

   19 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Завочная вандроўка “Прайду па ціхім вулачкам  Малой Бераставіцы” прысвячалася  Сусветнаму Дню турызму.  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з галерэяй партрэтаў знакамітых людзей, што знаходзяцца ў бібліятэцы. Падрабязна спыніліся на кожным з іх. Вельмі цікава было даведацца чым яны так знакамітыя, і якую ролю адыгралі ў гісторыі Малой Бераставіцы. Прыпомнілі, якія знакамітыя помнікі архітэктуры знаходзяцца тут, чым так багата наша малая радзіма. Прайшліся па фотагалерэі Напалеона Орды, што размешчана ў бібліятэцы. Бібліятэкар падрабязна распавяла пра кожны з іх. Падчас мерапрыемства вучні задавалі пытанні, якія іх цікавілі і атрымоўвалі абгрунтаваныя адказы, адначасова знаёміліся з літаратурай пра наш аграгарадок, што была прадстаўлена на выставе “Усё тут дыхае, мой родны край, табою!” Напрыканцы паглядзелі відэаролік, дзе з вышыні птушынага палёту змаглі ўбачыць Малую Бераставіцу, гэты прыгожы, цудоўны аграгарадок, дзе кожны змог знайсці сваю вуліцу, свой дом, сваю школу, палюбавацца прыгажосцю яго прыроды.

Прокрутить вверх